Супрацьпветраная абарона Украіны збіла 14 ракет і 9 беспілотнікаў, знішчыла расійскі ўдарны верталёт
Таксама паведамлялася аб шматлікіх абстрэлах з сістэм залпавага агню некіраваных рэактыўных снарадаў. Ёсць паведамленні аб загінулых мірных жыхарах і разбуранай інфраструктуры.
Паводле інфармацыі ўкраінскага штаба, расіяне працягваюць беспаспяхова весці наступальныя дзеянні ў раёнах Лімана, Аўдзееўкі і Мар'інкі. У выніку артылерыйскага і мінамётнага абстрэлу пацярпелі прыфрантавыя гарады Данбаса і Харкаўскай вобласці. Таксама былі абстраляны раёны Сумскай і Чарнігаўскай абласцей. На ўкраінска-беларускай мяжы ўдарныя групоўкі не ствараліся.
У Запарожжы і Херсоне працягваецца контрнаступ украінскіх войск. Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў аб наступленні і поўным пераходзе рускіх да абароны на гэтым напрамку.
Актыўная таксама ўкраінская авіяцыя, якая за апошнія суткі нанесла 13 авіяўдараў па расійскіх пазіцыях.
ПР/юл